Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Імгненне летуценным сном

Імгненне летуценным сном
Абудзіць памяць успамінам:
Квітнее вішня за вакном,
Душа купаецца ў язьміне.

Павольна светалаю журбой
Рака гайдае хвалі мараў.
Яна не там, яна – з табой:
Ляцім на крылах ад Ікара

За далягляднасць часадзён,
Схаваных ў верхавінах дрэваў.
Туды, дзе стомлены Харон
Смуткуе ценем у залевах.

Туды, дзе Ра, Асірыс, Зеўс,
Дарогу стаступаюць Лялі…
Дзе Праметэя вольны спеў
Зямлю свабодай калыхае…

І ты трымаеш душу сноў,
Нібы матулю немаўлятка…
Квітнее вішня за вакном,
Душа смуткуе светлай згадкай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Імгненне летуценным сном - Павел Гаспадыніч