Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калхіда В. Мандэльштаму

1.
Сачыла Калхіда калядныя зоры
Вачыма галодных каменных адтулін.
Нібыта цыклопы ў пярэстай прасторы
З дазволу суворага часу паснулі.

Бадзяцца па зорным чужым лабірынце
Мой стомлены дух нечакана паехаў
Туды, дзе мацней арыяднавай ніці,
Камення нязрушнага зычнае рэха,
Дзе вецер салоны бядзе спачувае,
Зямля пад нагамі паэта спявае:
“Каб музыка сэрца твайго не умёрла,
Крычы, не шкадуючы хворае горла…”

І – крыкнуў,
Шалёная воўчая зграя
Жахлівыя іклы свае агаляе…

2.
Крышыцца грыфель, трывае папера,
Крычма крычыць у паэта душа.
Муза-пакутніца моўчкі сыйшла
Каб нарадзіцца у новую эру;
Чуеш, як гучна вібруе струна, –
Гэта ад сну ачуняла яна.

3.
І зноў у срэбры год знікае,
Нібы ў трызненні прамаўляе:
“Краіна, дзе крычыць каменне –
Арменія, Арменія…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калхіда В. Мандэльштаму - Алесь Емельянаў