Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Муза ў белым халаце

Мушу зноў працаваць на старой пасадзе,
пешчу зноў загрубелыя рукі я,
усміхаецца муза ў белым халаце –
лабарантка мая.
На стале ззяе крохкае шкло і нікель,
зіхацяць на маіх аб’ектывах блікі.
Муза мне падае на лусцінцы шкляной
асцярожна, нібыта алмаз ювеліру,
кроплю неба
і скрынку вады дажджавой;
цішыня, лёгкі водар бальзаму, эфіру.
I праменіцца звыкла праз лінзы мой зрок,
я лячу ў невядомае
ў лабараторыі,
нібы з космасу, зоры мігцяць здалёк,
мітуслівыя мікраістоты – зоры.
Дух займае ад велічы ўсёй драбязы,
што ў праслаўленай свеціцца кроплі
праменнай…
Я асуджаны бачыць, бы вокам рэнтгена,
нават рэбры красы.
Не бянтэжыць і гэтым мая прафесія:
там, дзе зрок ламае сваё вастрыё,
мне б адкрыць новы край
і дзіва тваё,
о паэзія!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Муза ў белым халаце - Аляксей Русецкi