Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не такі

Па сцяжынках віхлястых вечнасці
у адных супярэчнасцях
ў беспрасвет мяне доля нясе… –
Не такі ж, як усе!..

Дзівачок, наіўняк,
не выношу хлусняк,
здрады хітрыя… –
шэрасць прыкрая!..

Словам, не зразумелы я,
хто ў распутстве ап’янелыя,
мітуслівыя, як мурашы…
Мой стаіўся агмень душы!..

Не такі, як усе…
Завірухамі, і па расе
шлях згублю, шлях шукаю… –
бо, светлае бачу
і шмат аб ім знаю!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Не такі - Антон Піліпчык