Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выплылі ў неба цёплае, летняе

Выплылі ў неба цёплае, летняе
Зоркі ўначы.
Як зберагчы пачуццё маё светлае,
Як зберагчы?

Вусны пяшчотнаю ласкай прасіліся
Усё апаліць.
Што ж мне зрабіць, каб яны не забыліся,
Што ж мне зрабіць?

Светлаю песняй каханне віталася
З ясных акон.
Дзе ж тое шчасце, што блізкім здавалася,
Дзіўны мой сон?

Дальніх дарог вандраванні адвечныя –
Лёс іх такі.
Як зберагчы твае словы сардэчныя,
Поціск рукі?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выплылі ў неба цёплае, летняе - Яўгенія Мальчэўская