Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неба

Дрэвы рукамi – галiнамi
Неба iмкнуцца абняць
У вышынi над далiнамi
Птушкi на поўнач ляцяць

Неба – ты ўсiх аб’яднала
Купалам сiнiм сваiм
Нам хiба гэтага мала
Што мы пад небам стаiм?

Неба – усё, чым я дыхаю
Неба – усё, чым жыву
Гэтай вясновай адлiгаю
Ў неба ўздымi галаву

Неба усiх робiць роўнымi
Неба ўсiм шанец дае
I прамянямi няўлоунымi
Жывiць пачуццi мае

Неба увесну адметнае
Сiнню глыбокай такой
Вось ад чаго мае беднае
Сэрца губляе спакой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Неба - Уладзімер Гардзейка