Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЛЫ ПТАХ

Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца – на поплаў, на дахi,
Белы пух у далонi лаўлю.

Узлятаю за iм пад аблокi,
Быццам першыя крокi раблю…
Сквапна п’ю далягляд сiнявокi,
Вусны шэпчуць мiжволi: “Люблю!..”

Хай жа згiнуць i войны, i жахi,
Дай спакою нам, Божа, малю…
Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БЕЛЫ ПТАХ - Міхась Курыла