Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вольны птах

І зноў рукі – крылы.
На мяжы быцця і небыцця
світае трывога святая. Болей
не будзе абрыдлага болю.
Я – Вольны Птах.

А ўнізе – зямля белая
ляжыць. Аблокі сплываюць за
прастор пад зорамі. Бліскавіцы
мігцяць і падаюць ніцма.

Вочы загінуць там,
дзе не будзе мяне заўтра.
Крылы згараць там,
дзе не будзе мяне заўтра.
Я застануся там,
дзе не будзе мяне заўтра.

Я – Вольны Птах!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вольны птах - Янка Лайкоў