Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Мой юны птах

Мой юны птах!
Калі ты ўжо расправіў крылы,
І сілы маеш для палету,-
Тады ўзлятай.
Узмахні крыламі энергічна
І паднімайся ўвысь, у неба,-
Вышэй, вышэй!
Туды, ў паветраныя далі,
Дзе так свабодна і прасторна.
Услед табе
Махну рукой і пазайздрошчу,
Што так высока ты ўзляцеў,
Мой юны птах!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой юны птах - Пётр Шакола