Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Гара Славы

Над Браціславай
Народ па праву
Гару назваў –
Гарою Славы.

Плывуць аблокі
Над ёй высока, –
Яна ж вышэй
Саміх аблокаў.

Шуміць Дунай,
Шуміць Марава
Аб тых, што спяць
Пад Браціславай.

З баямі йшлі
Яны нямала,
На сцягах іх
Зара палала.

Іх не забудзе
Ніхто, ніколі,
Ад зорак іх
Заззяла воля.

Нясуць вянкоў
Да іх багата –
Са ўсёй Славакіі
Дзяўчаты.

Героям песень
Складаюць многа…
Героям сніцца
Дняпро і Волга,

Дзе кожны з іх
Хвалой успеты, –
Свой родны край,
Зямля Саветаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гара Славы - Пятрусь Броўка