Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гара Маяк

Вужом сцяжына. Зрэдку павароты.
Здаецца, на аблокі завядзе.
Чаўны здалёк-як скінутыя боты.
Вуграмі хвалі б’юцца на вадзе.

А вышыня над чашай седлавіны
Глядзіць вачыма ніцавокіх зор.
І сцеле дыму белую прасціну
Паэтамі раскладзены касцёр.

Світанак з прыазернае Слабодкі
Пакліча зухаватых рыбакоў,
Каб срэбрам лускі зноў усыпаць лодкі,
Усцешыць слабажанскіх маракоў.

Гара-Маяк-вышэй палёту чайкі.
Бы птушка, сам над стромаю крыляй.
Хачу, каб стаў Нацыянальным паркам
Ад Браслава да Турава мой край

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гара Маяк - Віталь Гарановіч