Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Усім караблям – нязведаны маяк

Усім караблям – нязведаны маяк,

Усім падарожным – червеньская зорка.

І я таксама падаю руку,

Каб адчуваць жывыя прамяні.

Дзе сонейкі і сонцы не былі,

Альбо прайшлі, каб захлынуцца змрокам,

Пралескі расцвітаюць у вачах

Тваей неспадзяванай цеплыні.

Хто перажыў падманных слоў патоп,

Хто бачыў злое полымя жадання

І нават піў халодныя дажджы,

Пагляд адводзяць у маўчанні прэч.

Усім вінаватым-самы цяжкі меч,

Асуджаным-апошняе світанне.

Я літасці прашу: на дабрыню

Ні броні ў мяне, ні апраўдання

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усім караблям – нязведаны маяк - Ганна Галавіна