Верш Лірыка ліпеня
Упала з гнязда птушаня –
лірыка ліпеня…
Падняўся грыбнік да дня –
лірыка ліпеня.
Капешкамі луг прарос –
лірыка ліпеня.
Самы белы строй у бяроз –
лірыка ліпеня…
Самы цяжкі лёт у пчалы –
лірыка ліпеня.
Самы чысты мёд на сталы –
лірыка ліпеня!..