Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш УСЕ КАЛЯДАМ БУДУЦЬ РАДЫ



Вeрабейка прыг ды скок,
Жвавенька збірае зерне.
Падыйшоў да хаты змрок,
Пад акном пралІўся ценню.

Першым успыхнуў вугалек,
Зорачкай на небасходзе.
Помняць продкі – не знарок,
Варажба жыве ў прыродзе.

На стол – сена, грошай медзь,
Пост да самага вячора.
Узвар духмяны, не паспець,
З’есць куццю да жоўтых зорак.

Цягне маладых на свет,
Каля банькі хтосць варожыць.
У гэтай чарадзе прыкмет
Дух калядны дапаможа.

Свіст ля млына, смех гарой,
То батлейка вЁску смешыць.
Моладзь б’ецца, божа ж мой,
За ўладанне снежнай вежай.

Ведаю, што незнарок,
Усё з намі праісходзіць!
Адыйшоу ад хаты змрок,
Чырвань грае на ўсходзе.

Жменька жыта, парны плот…
З Калядойсвяткуюць людзі.
Жужжыць бабцін калаўрот,
Што прайшло – тагоне будзе!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш УСЕ КАЛЯДАМ БУДУЦЬ РАДЫ - Сяргей Брандт