Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не гаварыце кепскага пра тую

Не гаварыце кепскага пра тую,
Якой не ведаеце i не знаеце:
Пра яснавокую i маладую –
У парушынках першай снежнай замецi.

Не гаварыце брыдкага, крый божа!
Вы сан жаночы нiзашто заплямiце.
Ей выпаў рэдкi лёс – кахаць прыгожа.
Кахаць да смерцi. А не да “без памяцi”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не гаварыце кепскага пра тую - Ніл Гілевіч