Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗІМОВАЯ САНАТА

…І выпаў снег – прадвеснік абнаўлення,
Заслаў зямлю бялюткім палатном.
У сэрцы абуджаецца натхненне
Ад казак, што мне шэпча вецер-гном.

Узмах рукі нябачнага маэстра –
І ўраз заціхне паўсядзённы хор,
А ў галасах зімовага аркестра
Пачне гучаць саната рэ-мажор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗІМОВАЯ САНАТА - Ірына Хадарэнка