Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Родны кут. Зімовая замалёўка

Зноў зімa. Стаіць мароз траскучы.
Белы колер захапіў прастор.
Мільгаціць, іскрыцца снег скрыпучы,
Вабіць погляд студзеньскі ўзор.

Ад імжы срэбрыстыя галінкі
Узялі дзіуны казачны прыкід,
Ля дарогі тоненькія ліпкі
Крохка дапаўняюць краявід.

Цышыня. Маўклівыя сумёты.
Толькі нейдзе дзяцел грукаціць.
Хвойны пах навейвае дрымоты,
Нібы ён спрабуе час спыніць.

Маніць лес неапісальным відам, –
Рэдкая аддушына душы,
Як спатканне з чымсці пазабытым
У мітуслівай змрочнасці глушы.

Вось мае вытокі і натхненне!
Нёман, закаваны ў кайданы,
Спіць у сваёй астуджанай пасцелі,
Бачыць моўчкі вычварныя сны.

Тут мая маленькая Радзіма,
Чысты подых роднай стараны,
Богам дараваная карціна –
Напамін пра нашы карані.

Гронкі адзінокія рабіны
Чырванеюць у белай нагаце,
Быццам ухапілісь за галіны,
Каб не апынуцца ў пустаце.

Так і мы трымаемся ў свеце,
Марым, любім, верым і журбім,
Мы – зямлі сваёй заўсёды дзеці
Родны кут заўжды богатварым!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Родны кут. Зімовая замалёўка - Мікалай Куко