Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вулічная замалёўка

Ідзе! Маладая! Прыгожая!
Імклівая быццам лань!
Нямеюць мужчыны-прахожыя:
Ці ява яна, ці здань?
I кожнаму хочацца позірку
Яе зіхатлівых вачэй, –
Блакітных, як неба над возерам, –
Каб стала на сэрцы святлей.
Дык глянь жа ў іх вочы ахвочыя –
Няхай маладзеюць душой,
Хай трызняць табой усяночна
Злыселай ушчэнт галавой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вулічная замалёўка - Янусь Малец