Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На сэрцы нешта неспакойна

На сэрцы нешта неспакойна,
І я сумую па табе,
І я хвалююсь за цябе,
Каб не было нам потым больна.

Калі з табой заўжды я буду,
То споўню светлую я мару,
Паўсюды быць з табой на пару,
Заб’ю ў сэрцы я Іуду.

Каб так, насамрэч, усе збылося,
Я найшчаслівейшым бы стаў,
Ад шчасьця проста ўзлятаў,
Каб так, насамрэч, усе збылося…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На сэрцы нешта неспакойна - Міхал Будаеў