Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тваё імя гучыць у сэрцы

Тваё імя гучыць у сэрцы,
Нібы вакол званы гучаць.
І я жадаю цябе бачыць,
І буду я цябе кахаць…

Сустрэча кожная засталась,
У душы маёй на ўсе гады.
Як ты са мною абдымалась,
Які шчаслівы быў тады.

Імя тваё – мая ікона,
Маліцца буду на яго.
Не пашкадую я паклона,
У ногі шчасьця сваяго.

Няхай усё так заўсёды будзе,
Жадаю я шчаслівым быць.
Няхай глядзяць, зайдросьцяць людзі,
Як трэба душу падарыць.

Тваё імя гучыць у сэрцы,
Нібы вакол званы гучаць.
І я жадаю цябе бачыць,
І буду я цябе кахаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тваё імя гучыць у сэрцы - Міхал Будаеў