Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Царкоўныя званы

Царкоўныя званы

Царкоўныя звоняць званы,
прыводзяцца ў рух званаром.
Як хораша звоняць яны –
паэт не апіша пяром!

Няцяжка зусім зразумець
стварэння мелодый закон:
прасцей за любы інструмент
музычны царкоўны той звон.

Уздзейнічаюць зноў і зноў
на нас тэмбр высокі ды бас –
аказваюць гукі званоў
уплыў дабратворны на нас.

Званоў перазвон нездарма
малітвай у бронзе завуць.
Бы на караблях, у царквах
малітвы па свеце плывуць.

На ўсё раззваніце сяло
аб шлюбе сялян маладых!
У шлюбным гучыць весялосць,
гучыць танцавальны матыў.

Настала гадзіна званіць
аб смерці, народ засмучаць –
ад тэмбру высокага ўніз
званы ў пахавальным гучаць.

Царкоўныя звоняць званы,
вяшчальнікі важных падзей…
З калыскі да самай труны
звон суправаджае людзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Царкоўныя званы - Алесь Мацулевіч