Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свет мой – Беларусь мая!

Мой свет, у якім заўжды жыву,
Не супадае з іншым светам
Яго, таемна, назаву
Пакутнай думкаю паэта.

Мой свет гучыць на роднай мове
На песні, што жыве здаўна
Яе, на жаль, няма ў размове,
Бо з вуснаў не гучыць яна.

Блакіт нябёс над галавою
І птушак спеўных галасы,
Цяпер нагадваю з любоўю,
Як моклі ногі ад расы.

І я прайдуся па абшарах,
Адчую цеплыню палёў,
Якую зноў малюю ў марах…
Ды пахне квеценню садоў.

Там, дзе гісторыя гучала
Пад грозны звон стальных мячоў,
Ці прага волі праслаўляла
Зямлю адважных ваяроў.

Усё ў сэрцы захаваю
Ды падзяліцца мару я
З любым, хто прагне шчасця краю,
Бо свет мой – Беларусь мая!

05.01.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свет мой – Беларусь мая! - Вераніка Шыпіла