Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прачнуся заране-заране, як свет нашых продкаў

Прачнуся заране-заране, як свет нашых продкаў, –
Не можа стрымаць сябе продкаў маіх гамана,
Затоку зары пакалыхвае іхняя лодка,
На пешай дарозе іх тронная доля відна.

А горкая доля скрыгоча варожай падковай
I вечнаю доляй напомніць жыццю пра мяне,
Астатняя згадка, апошняе крэўнае слова
Скупою маршчынкай пасмяглыя вусны кране.

I ўстану заране. I сон памахае з парога
Задумным вачам, асцярожным жальбе і кляцьбе…
I там, за парогам, світанкам узыдзе дарога,
Якая раскажа, як помнілі людзі сябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прачнуся заране-заране, як свет нашых продкаў - Уладзімір Марук