Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РУЖЫ

(РУЖЫ – квітней на радасць людзям)
У віхуры праблем
любім Вас і шануем.
Вывучаем душу –
па характары судзім.
Светлавокая радасць,
таямніца стагоддзяў,
Вас адкрыць мы хацелі б –
ў чорны зман Вас не зводзім!
Можа, памяць кране
успамін пра адказнасць
за сябе, за другіх…
Ёсць жа слова”прыязнасць”.
У вячэрнім тумане
мы Вас супакоім:
абаронім ад зла
і пяшчотай агорнем.
Ваш адказ мы чакаем –
з кім лепей Вам быць?
Любіць абяцаем,
ЦАНІЦЬ, бараніць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш РУЖЫ - Аўтар невядомы