Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Човен у тумане

Хвалі з туману.
Бацька Неман.
Цішыня.
Човен стары, плыве.
Рухомы плынню.
Адкуль вандруеш ты?.
З якога дня?
Са Стоўбцаў.
Альбо з іншай вакаліцы?
Ен паказаўся.
І ў тумане знік.
Быццам прывід.
Альбо як здань якая.
Ці чорт смеючыся пусціў.
А можа Чараўнік.
Ў сябе пытаўся я.
Нашто сустрэча тая?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Човен у тумане - Андрэй Кішкурна