Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты – мой любы, мой каханы

Ты – мой любы, мой каханы,
Мой адзiны i жаданы.
Ты – мой блiзкi i далёкi,
Мой прыгожы, яснавокi.
Ты – сустрэча i расстанне,
Ты – i ранак, i змярканне.
Ты – мой боль, маё жаданне,
Смутак, радасць i чаканне.
Зацвiтуць вясной рабiнкi,
Можа сыйдуцца сцяжынкi.
Сэрца знойдзе той спакой,
Як сустрэнемся з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты – мой любы, мой каханы - Кацярына Самусенка