Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Халадае

Мёрзнуць рукі без пальчатак.
Халадае.
Новы дзень бярэ пачатак.
Не хапае.
Зноў стаю на скрыжаванні.
Адзінота.
Бессэнсоўнае чаканне.
Боль. Самота.
Я не веру больш у каханне.
Апаліла
Выпадковае спатканне
Мае крылы.
Ты чужы й такі далёкі.
У вачах лёд.
Не адзін, а адзінокі.
Мінуў год.
Я змянілася. Мяняе
Нас жыццё.
Не хапае. Не ха-па-е!
Пачуццё
Мяне гэтае спаліла
Усю да тла.
Я жыву, бо не забыла,
Без святла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Халадае - Дар'я Латышава