Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пяшчоты не стае…(светлай памяці мамы)

Пяшчоты не стае…(светлай памяці мамы)
************************************
Мне не хапае маміных парад,
Хоць не заўжды іх брала за выснову…
Каб час згадзіўся павярнуць назад,
Да кожнага прыслухалася б слова!

Мне не хапае маміных вачэй,
Шчымлівых слоў: “Спі, любая дачушка!”
Каб іх пачуць, ляцела б я хутчэй
Маланкі нават, а не толькі птушкі…

Пяшчоты не хапае мне яе –
Так хочацца да мамы прытуліцца!
Як ночка зорнай коўдраю спаўе,
Спрабую той пяшчотай наталіцца…
30.01 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пяшчоты не стае…(светлай памяці мамы) - Лёля Багдановіч