Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сiмфонiя халоднага дажджу

Сiмфонія восенi – кроплi, як ноты,
Канцэртам халодным дар непагоды.
Утульна вавёрцы сядзець у дупле,
А як той вароне на мокрай сасне?

Iграе сiмфонiю доджык асеннi,
Зацiхлi, спынiлiся здзiўлена ценi.
I нават туман прыпынiў свае крокi,
Дажджу падпяваюць з трэскам сарокi.

Малюе малая на шкле адным пальцам,
Не спiцца ў норцы вушасценькiм зайцам.
Сiмфонiю вецер паўторыць на “бiс”,
Слязою студзёнай сцячэ яна ўнiз.

Cяргей Брандт, 15.10.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сiмфонiя халоднага дажджу - Сергей Брандт