Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даўно закончыліся спрэчкі

Даўно закончыліся спрэчкі
Зімовай цемры і святла,
Даўно ўжо ў ручаі і рэчкі
Вясна зляжалы бруд змяла.

А лес пад шаты не запросіць
Гасцей, бо для ягоных крон
Яшчэ не скончылася восень,
Зімы не адасніўся сон.

Ну як яму пралескам верыць,
Што расцвілі на ўскраі дзесь,
Калі прапахлы снегам верас
За дзень не выхадзіць увесь?

I будзе спаць ён, недарэка,
Пакуль яго дрымотны плот
Не пералезе з трэскам рэха
Цярплівасць страціўшых грымот.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Даўно закончыліся спрэчкі - Аркадзь Куляшоў