Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Другімі сказана даўно

Другімі сказана даўно
Усё, што я прамовіць меўся,
І мой радок застыў, сумеўся,
Згубіў чарговае звяно.

Шчэ не народжаны, ды ўжо
Чакае зручную хвіліну,
Як перарэжуць пупавіну,
Цярпення скінуўшы лаўжо.

Бягуць свавольныя радкі
І не пытаюцца дазволу,
Пакору несці ці крамолу
На белы свет ва ўсе бакі.

Бягуць радкі,
Жывуць радкі.
Іх лёс, як сэрца, – трапяткі.
Сягоння.
І ва ўсе вякі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Другімі сказана даўно - Мікола Шабовіч