Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ***Сплываюць гады чародамі

***
Сплываюць гады чародамі,
Сплываюць і не пытаюцца:
Ці гнаўся наўслед за модамі,
Гарбаціўся ці гультаіўся?

Адзін веславаў ці параю –
З другою сваёй паловаю, –
Без розніцы там, за хмарамі,
Дзе ўсё незнаёма-новае.

А што застаецца? Музыка
Тых дзён, што бруілі ўзрушліва
Ад першай сцяжынкі вузенькай
Да многіх дарог спакуслівых.

Радкоў застаецца мроіва,
Дзе мары блішчаць каралямі,
Радкоў пра духмень садовую,
Пра дні, што сплываюць далямі,

Сплываюць, нібы чародамі,
Над вечнасці агародамі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ***Сплываюць гады чародамі - Мікола Шабовіч
«