Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Жук

Быў з драбочак,
стаў як струк
каларадскі
шкодны жук.

Сам разбух,
а ўсё яшчэ
лісце бульбіны
сячэ.

Як паб’е
ушчэнт націнне –
бульба звяне
ды загіне!

Рана-ўранку,
на світанку,
выйшлі мы
ў рашучы бой.

Хто вядзерца,
хто бляшанку,
хто збанок
узяў з сабой.

Я іду –
за крокам крок,
кожны мацаю лісток.

Жук,
другі
і трэці жук
б’юцца ў донца –
тук-
тук-
тук!
Дзесць штук,
пятнаццаць штук…
Не ўцячэ
ніводзін жук!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жук - Артур Вольскі