Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знічкі

Ночкаю весняю
Падалі знічкі,
Падалі –
Я іх хапаў.
Поўныя прыгаршчы
Нёс іх да веснічак
Той, каго шчыра кахаў.
Мякка пагойдваў
Веснічкі вецер,
Хмельна-мядова
Бэз побач цвіў…
Я і ЯНА.
Быў нехта й трэці –
Часта й нервова курыў.
Знічкі наставіў я:
Вось яно шчасце!
– Нам-то што з імі
Скажаш рабіць? –
Глянула ў твар мне
Колка-няўдзячна…
ТРЭЦІ пакінуў смаліць.

Я і дагэтуль маю бяды:
Знічкі, што любай
Нёс я на шчасце,
Так і не ведаю
Дзець іх куды,
Дзе іх пакласці!?..

Знічкі маім болем сталі
свяціць,
Ці ж мне да скону
з сабой іх насіць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знічкі - Антон Піліпчык