Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Якое стромкае жыццё

Якое стромкае жыццё,
І што ні крок, то новы камень,
А час сыходзіць у забыццё…
І прыдзе час – мы ляжам ў равень.

Дык што рабіць? Чакаць, пакуль
К нам завітае смерць з касою,
Або не парушаць парад
І ўперад крочыць з чыстай кроўю.

А як засцерагчыся нам
Ад ціску жудаснага свету?
А трэба выкінуць увесь хлам,
Паставіўшы перад сабою мэту.

А што рабіць, калі вайна?
Яна ж ушчэнт загубіць шчасце,
Яна заплаціць нам спаўна:
Разруха, голад… – вось багацце.

Вайна вайной, але яна
Зусім не можа йсці бясконца.
Народ паўстане, і свабода
Адчыніць светлае ваконца…

Калі па праўдзе, то жыццё –
Не шакаладная цукерка,
Яно падобна на дзіцё,
Або, як тая табакерка.

Але заўсёды і ўсюль,
На ўсіх населеных планетах,
Пакуль хто розум меў, датуль
Той “ездзіў толькі ў карэтах”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Якое стромкае жыццё - Канстанцін Крышталь