Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я – не тваё жыццё, і нават не малітва

Б. С.

Я – не тваё жыццё, і нават не малітва,
Ты лёсам быў не мне наканаваны,
Хаця аднойчы шчыра і адкрыта
Асмеліўся назваць сваёй каханай.

Забраць хацеў у край блакітнавокі,
Купаць і песціць у сваіх далонях…
Так казка пачалася, мой далёкі,
І самы блізкі, хто калісьці ўспомніць

Сваю адзіную на ўсёй зямлі Багіню.
А прадаўжэнню светлага кахання
Мы неразумна дазвалялі згінуць
Абдуманым наіўнасцю расстаннем.

Расстанне прытупляе, абганяе
Пачуццяў першых чыстыя парывы…
Каб ведаў ты, як я цябе кахаю,
Тваё жыццё было б з маім шчаслівым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я – не тваё жыццё, і нават не малітва - Вера Буланда