Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мне сніліся рукі твае

Мне сніліся рукі твае ‐
пяшчотныя і нясмелыя,
кволыя,
ціхія,
белыя.

Мне сніліся рукі твае ‐
даверлівыя і гарачыя,
смуглыя,
мяккія,
удзячныя.

Мне сніліся рукі твае ‐
спакуслівыя і прынадныя,
гнуткія,
палкія,
уладныя.

Мне сніліся рукі твае…
А я не ўтрымаў цябе, родную,
сваімі рукамі халоднымі..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне сніліся рукі твае - Хведар Жычка