Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Рукі колячы заўжды

Рукі колячы заўжды,
Маці лён скубла саўгасны,
У бабку ставіла снапы,
Іх звязаўшы перавяслам.

Да саўгаснай МТФ
Год пятнаццаць адхадзіла,
Раўматызм і вузлы вен
З тых каровак зарабіла.

А за дзетак васьмярых
Далі Славы медалі,
Я, бадай, сярэдні з іх,
Не стары, не малады.

Маці, маці! Бліны ў хаце,
Хлеб жытнёвы, сырадой,
Роду нашаму на шчасьце
Дабрыня й сьвятло тваё.
-04.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рукі колячы заўжды - Міхась Карцялёў