Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Трывожацца рукі і ўcё – не да рук

Трывожацца рукі і ўcё – не да рук.
і светла, і пуста, і лёгка,
але – так няпэўна, так зыбка, мой Друг,
і, можа – яшчэ адзінока.

Прымружаны далі і звузіўся круг
у даляў – як пільнае вока.
Так нізка нябёсы асеннія, Друг,
што нават здаюцца – навокал.

А дол – нібы позірк у сонца, пажух.
Паднялася птушак чародка.
Так хочацца лёту высокага, Друг!
Так даўка ад прагі высокай…

Птушынае перыйка ўпала на луг,
згасае ўстрывожаны клёкат.
Так блізка зямля аказалася, Друг,
а неба – а неба далёка…

З кнігі “ПЛАЧ ПА АНЁЛУ” , Мн, “Логвінаў”, 2004

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трывожацца рукі і ўcё – не да рук - Людміла Паўлікава-Хейдарава