Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згасае сьвечка

Згасае сьвечка, мары незямной,
Якую – запаліла ты аднойчы.
У душы пустэча, роспач, неспакой,
І шлях ты гэты зноў не пройдзеш двойчы.

Было яно прыемнае, як сон,
Каханьне нібы сонейка палала.
Ды толькі дождж, а дзе наш парасон?
Хьвіліна – і яго ўжо ня стала.

Згасае сьвечка, цьмее ў душы..
Здаецца сэрцу, так яму трэба.
Але яна жыве тут назаўжды,
А ў іншым і ня можа быць патрэбы..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згасае сьвечка - Мікіта Прыходзька