Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А мне здаецца, плакала зямля

А мне здаецца, плакала зямля,
Калі сыходзілі паэты…
А мне здаецца, стогнамі вясна
Ахутала сусветы…

Табе здаецца, сонца і цяпло,
Як літасць звыш ад неба…
Табе здаецца, быццам як віно
Жыццё струменіць спеўна…

А ім здаецца, ноч і дзень
Чаргуюцца як і мільён вякоў таму…
А ім здаецца, хмары цень
Паэты прыдумляюць перад смерцю…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А мне здаецца, плакала зямля - Павел Гаспадыніч