Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Canimus surdis*

Рыма старога паэтаў,
у неба ўзнёс горкі дым.
Альфа згарэла і бэта –
паэты спяваюць глухім.

Горад стагоддзі прабудзе,
дыхае разбураны Рым…
А мёртвыя толькі людзі –
паэты спяваюць глухім.

Розныя людзі на свеце,
з духам і добрым і злым…
Словам бясконцым не верце –
паэты пяюць глухім…

Canimus surdis* (лац.) – мы спяваем глухім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Canimus surdis* - Алесь Борскі