Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напярэдадні 2013

Пражылі. Не, не жылі — выжывалі.
Мацнелі. Боль ператвараючы на моц.
Знаходзілі і зноў гублялі.
Сябе між мірыядаў сонц.

Мы — беларусы, мы — сям’я.
Адзіная, непераможна духам.
Насуперак нападкам пацука —
ня возьме нас не гвалт, ні скруха!

Пражылі. Жылі. Будзьма жыць — і
вечнасць сведка гэтым словам!
Як будзе вечна з намі жыць
святая наша мова!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Напярэдадні 2013 - Павел Гаспадыніч