Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Санет аб капліцы

У вёсцы Ардашы стаіць капліца-
**У гонар Маці божай узвялі:
Святая пажадала там з’явіцца,
**Свой промень света дорачы Зямлі.
Прайшло з тае пары гадоў нямала,
**Пакінула Святая добры след:
Анюта дар вялікі атрымала
**Ад розных пазбаўляць хвароб і бед.
Маліцеся, прыходзьце да капліцы,
**Малітвы, што ад сэрца, чуе Бог-
І душы вашы змогуць адрадзіцца,
**І вы адчуеце, як Ён вам дапамог.
Не пашкадуйце часу вы ніколі-
**На ўсё на гэтым свеце Бога воля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Санет аб капліцы - Аляксандр Ведзянееў