Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ПРЫХОДЗЬЦЕ Ў ГОСЦІ ДА КУПАЛЫ

ПРЫХОДЗЬЦЕ Ў ГОСЦІ ДА КУПАЛЫ

Адкіньце прэч журбы навалу,
Душы ляноцце.
Прыходзьце ў госці да Купалы,
Часцей прыходзьце.

Ён вас усмешкай прывітае
І прыгалубіць.
Гасцей – паэтаў і ратаяў –
Купала любіць.

Паспавядайцеся Купалу
Пра тое-гэта,
Што з говым годам больш ці стала
Сяброў паэта.

І, можа, вера акрыяе,
Што ўсё ж не згінем,
Пакуль нас Геній акрыляе
Малітвай-гімнам…

Сягоння ж нас не так і мала
У дзён хаўрусе…
Прыходзьце ў госці да Купалы,
Да Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПРЫХОДЗЬЦЕ Ў ГОСЦІ ДА КУПАЛЫ - Мікола Шабовіч