Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабіны госці

Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.
Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.
– А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.
Мы і заўтра пойдзем
Да бабулі нашай –
Абяцала бабка
Бярозавай кашы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Бабіны госці - Васіль Вітка