Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сіла абставін

Спрабуючы сваё пяро,
Імкнуўся разабрацца ў суці,
Лічыў, што перадаў пачуцці,
А сам жа вывернуў нутро.

А прыгажосці там не шмат:
Бруд за жыццё там накапіўся-
Сяброў шукаў, дабром дзяліўся:
Тым, чым калісці быў багат.
А што ж засталася яму?-
Вялікі боль, адчай і вера,
І нораў, і павадкі звера-
Не трапіць бы праз іх ў турму.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сіла абставін - Аляксандр Ведзянееў