Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Раскажы мне, бабуля, казку



Раскажы мне, бабуля, казку,
Што ў маленстве калісці казала.
Раскажы пра дзяўчыну-краску,
Што хлапца-малайца пакахала.

Раскажы мне, бабуля, казку –
Хай там праўды доля малая, –
I крані спагадай і ласкай,
Што ў жыцці часам так не хапае.

Добрай мудрасці першую звязку
Мне ў душу назаўжды палажы.
Раскажы мне, бабуля, казку,
Як калісці малой, – раскажы.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Раскажы мне, бабуля, казку - Алена Руцкая