Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 5 – “Стагоддзі аскепкаў”

Ты – люстэрка, над якім навіслі стагоддзі. Срэбрана-сталёвы свет назаўжды замарозіў тваю душу. Ты адбіваеш мільёны лёсаў, якія сыйшлі з планеты, назаўсёды пакінулі Зямлю.

Над табою навіс люты пухір сонца. Яно праносіцца гіганцкім жужалем на крылах промняў, адлічваючы гады і вякі. Яно прыгадвае хмары, вайну і жорсткасць. Лашчыць пустыні, сыпе пясок. Б’е цябе на аскепкі. Варушыць памяць аб мінулым.

Што ёсць стагоддзе? Усяго сотня зваротаў Зямлі вакол яркай зоркі. Нібы сотня ўдараў сэрца, сотня цяжкіх уздыхаў, сотня імгненняў.

Як часам проста іх палічыць!
І як цяжка прасякнуцца іх плынню. Прайсці наскрозь…

Ты ведаеш гэта. Але маўчыш спрадвеку.
Сонца – гадзіннік.
Ты – бясконцы час, які сканае ў вечнасці…

2004/2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 5 – “Стагоддзі аскепкаў” - Алесь Бычкоўскі