Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш ROMANTіC GOTHіC (РАМАНТЫЧНАЯ ГОТЫКА)



Ценем самотным у чоўне
У фасфарычным мігценьні сьвятла
Між аблокаў начное роўнядзі
Нетаропка яна плыла.

Немата над дзявочаю постацьцю –
Сьпяць барочныя вежы званіц,
Нават сьціхлі літаньні воўчыя
У разьверзнутай вышыні.

У тумане, бы ўбраная ў вэлюм,
Разразала ракі абсяг.
Зь берагоў вербаў лісьце трымценьнем
Ейны суправаджала шлях.

Усьміхаўся ветла ёй ветах
І лашчыў смоль валасоў,
Наслаўшы на выпадковых сьведкаў
Амарокі глыбокі сон.

А калі зоры першыя згасьлі,
Каб пагалоска ў нябыт адыйшла,
Растала бяз сьледу на захадзе,
Але ўночы ізноў паплыла.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ROMANTіC GOTHіC (РАМАНТЫЧНАЯ ГОТЫКА) - Зьміцер Захарэвіч